Брэсцкага журналіста паўторна аштрафавалі за працу без акрэдытацыі

Брэсцкі незалежны журналіст Алесь Ляўчук атрымаў штраф у 21 базавую велічыню (3 мільёны 780 тысяч рублёў) за супрацоўніцтва з замежным СМІ без акрэдытацыі. Адпаведнае рашэнне вынес суд Маскоўскага раёна Брэста.

Справа разглядалася без удзелу самога журналіста — ён не пайшоў у суд, бо не атрымаў позвы. Яго авадвакат параіў яму не наведваць судовае паседжанне без афіцыйнага выкліку. Цяпер Ляўчук будзе абскарджваць гэтае рашэнне ў абласным судзе — пра гэта ён паведаміў Еўрарадыё.

У студзені гэтага года Брэсцкі абласны суд прысудзіў Алесю Леўчуку штраф у 40 базавых велічынь таксама за супрацоўніцтва з замежным СМІ без дазволу МЗС. Паводле версіі суда, Алесь Ляўчук быў карэспандэнтам польскага тэлеканага Белсат па Брэсцкім рэгіёне і займаўся незаконным вырабам і распаўсюдам прадукцыі СМІ. Сам журналіст адмаўляе гэтыя абвінавачванні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі