Вы тут

Брэсцкае "Дынама" і "Мінск" выйшлі ў 1/8 фіналу Кубка Беларусі

Брэсцкае "Дынама" і "Мінск" выйшлі ў 1/8 фіналу футбольнага Кубка Беларусі. У матчах 1/16 фіналу яны атрымалі ўпэўненыя перамогі ў гасцях над прадстаўнікамі першай лігі. Брэсцкія дынамаўцы выйгралі ў "Слоніма" — 2:0. Галы забілі Дзмітрый Герман (1-я хвіліна) і Максім Чыж (44-я). "Мінск" атрымаў перамогу над "Оршай" — 4:0.

Іншыя матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі будуць праходзіць на працягу ліпеня-верасня. Напрыклад, БАТЭ згуляе ў Магілёве з мясцовым "Тарпеда" (гэта прадстаўнік другой лігі) 5 верасня, а мінскае "Дынама" на чужым полі з "Гомелем" — 1 верасня. "Крумкачы" сустрэнуцца з "Гомельжелдортрансам" 9 ліпеня.

Фота: fcminsk.by
Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі