Брамнік Аляксандр Гутар стаў гульцом брэсцкага “Дынама”

Брамнік Аляксандр Гутар стаў гульцом брэсцкага “Дынама”

Брамнік Аляксандр Гутар стаў гульцом брэсцкага “Дынама”. Кантракт разлічаны да канца сезона 2018 года, інфармуе прэс-служба футбольнага клуба. Гутару 28 гадоў. Раней ён выступаў за БАТЭ, мінскае “Дынама”. У замежжы ў брамніка не ўсё атрымалася так, як ён хацеў: па 12 матчаў за “Арэнбург” і адэскі “Чарнаморац”. Аляксандр Гутар выступае за нацыянальную зборную Беларусі.

Таксама брэсцкае “Дынама” падпісала кантракт са славенскім паўабаронцам Жэлька Філіпавічам. Кантракт разлічаны на два сезоны. Філіпавічу 29 гадоў. Раней ён выступаў за некалькі клубаў у Славеніі, у тым ліку і за “Марыбор”. У 2016-2018 гадах ён быў гульцом бельгійскага “Мехелена”, у 33 паядынках забіў 1 гол.

Абодва гульцы далучацца да каманды ў Іспаніі, дзе яна знаходзіцца на зборы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі