Прэзентацыя на Еўрарадыё: Кліп “Попел” гурта :B:N:

Гурт :B:N: прадстаўляе новае відэа на песню "Попел". Музыкі называюць кліп своеасаблівым разагрэвам перад будучым альбомам гурта "Шукай сваё", рэліз якога адбудзецца ў хуткім часе. Тэкставік :B:N: Сяржук Машковіч называе "Попел" песняй-перажываннем:


"У песні гаворыцца пра душэўны стан чалавека, які перажывае расстанне з блізкімі людзьмі. У такія моманты ты не бачыш і адэкватна не ўспрымаеш тое, што адбываецца вакол, заслона шэрасці засцілае твой розум і позірк, і ты губляешся ў рэальнасці. Грань дэпрэсіі надрывае тваю свядомасць і не дае табе бачыць прыгожае".


Аператарам відэа выступіў Антон Мамоненка, які зрабіў экранізацыю песні ў адпаведных "попельных" тонах.


Прэзентацыя новага альбома :B:N: "Шукай сваё" адбудзецца 29 сакавіка ў сталічным клубе Re:Рublic.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі