БХД заявіла, што сцяг у цэнтры Мінску вывесілі яе актывісты (фота)

Еўрарадыё са словаў актывісткі Ганны Шапуцькі паведамляла, што нацыянальны сцяг у цэнтры сталіцы быў заўважаны каля 21-й гадзіны.



Як інфармуе сайт аргкамітэта Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, бел-чырвона-белы сцяг на праспекце Незалежнасці ў раёне плошчы Якуба Коласа быў вывешаны каля 20-й і правісеў каля гадзіны.



Арганізатары акцыі кажуць, што абураныя апошнімі навінамі з магілёўскай турмы №4. Яны патрабуюць спыніць практыку выбіванняў прашэнняў аб памілаванні і выпусціць на волю палітвязняў. Таксама яны патрабуюць спыніць пераслед Васіля Парфянкова і Уладзіміра Яроменка, на якіх пачалі новыя крымінальныя справы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі