Беспрацоўнага Казуліна аштрафавалі на 700 тысяч рублёў

Такі прысуд вынес суддзя Ленінскага раёну Мінску Міхаіл Хома. Як адзначыў Аляксандр Казулін у каментары Еўрарадыё, суддзя не ўлічыў таго, што палітык дагэтуль не мае працы. Казулін: "Суддзя нават не ўлічыў нават той факт, што сведкі (міліцыянты. - Еўрарадыё.) далі абсалютна процілеглыя паказанні. Што казаў адзін, што другі - яно не супадала нідзе!"

Цяпер Казулін збіраецца падаваць апеляцыю на вынесены прысуд.

Як паведамляла Еўрарадыё, палітыка затрымалі, калі ён вяртаўся дадому з суда над ваўкавыскімі прадпрымальнікамі, і звінавацілі ў публічнай лаянцы.

Моладзевага актывіста Міколу Дземідзенку, затрыманага разам з Казуліным, аштрафавалі на 525 тысяч рублёў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі