"Белтэлекам" закрые больш за 30 архіўных тарыфных планаў

"Белтэлекам" закрые больш за 30 архіўных тарыфных планаў

"Белтэлекам" з траўня закрые больш за 30 архіўных тарыфных планаў. Прадпрыемства рэкамендуе абанентам перайсці на актуальныя планы.

Як інфармуе прэс-служба РУП "Белтэлекам", змены тычацца абанентаў тарыфных планаў з улікам перадаплачанага трафіку. Гэта — 600/512, 1200/1024, 2400/2048, 4800/4096, Выдатны, Лёгкі, Перспектыўны-3, Перспектыўны-5, Перспектыўны-10, Плюс, Плюс-1, Плюс-2, Камфорт стандарт, Камфорт лайт. Таксама змены датычаць пагадзіннага доступу. Гэта — 60 эканом, 60 стандарт, Дзесяць эканом, Дзесяць стандарт, Дзесяць карпаратыўны, Дзесяць бізнес, Вечар, Дванаццаць стандарт, Дванаццаць эканом, Дванаццаць карпаратыўны, Дванаццаць бізнес, Дванаццаць плюс.

Таксама паведамляецца, што на новы тарыфны план трэба перайсці абанентам тарыфных планаў доступу, які не лімітуецца: 64/32, 256/128, 512/256, 768/384, 1024/512. Калі ж да 1 траўня абаненты гэтага не зробяць, паслугі доступу да інтэрнэту для іх будуць аказвацца на ўмовах тарыфнага плана "Дамасед старт". Больш падрабязна гл. тут.

"Белтэлекам" закрые больш за 30 архіўных тарыфных планаў
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі