БЕЛТА: баевікі прыбылі з Расіі, прыцягнулі ўвагу тым, што не пілі спіртное

БЕЛТА: баевікі прыбылі з Расіі, прыцягнулі ўвагу тым, што не пілі спіртное

Праваахоўнікі затрымалі ўжо 33 баевікоў замежнай прыватнай ваеннай кампаніі (ПВК), перадае БЕЛТА. Да затрыманых раней дадаўся яшчэ адзін — яго затрымалі на поўдні Беларусі.

Паводле БЕЛТА, беларускія праваахоўныя органы атрымалі інфармацыю, што ў краіну прыбудуць больш за 200 баевікоў — "для дэстабілізацыі абстаноўкі ў перыяд выбарчай кампаніі". 

Мужчыны прыехалі ў Мінск у ноч з 24 на 25 ліпеня. Яны засяліліся ў адзін са сталічных гатэляў. Планавалі выселіцца 25 ліпеня, але выехалі толькі 27-га і пераехалі ў санаторый у Мінскім раёне. 

Пры сабе расіяне мелі толькі невялікую ручную паклажу. На ўсіх у іх былі тры вялікія цяжкія валізкі, загрузкай якіх у транспарт займаліся некалькі чалавек з групы.

Адміністрацыя санаторыя звярнула ўвагу на нехарактэрныя для расійскіх турыстаў паводзіны і аднастайнае адзенне ў стылі мілітары. Нехарактэрныя для расіян паводзіны выглядалі так: спіртнога прыезджыя не ўжывалі, забаўляльныя ўстановы не наведвалі, трымаліся адасоблена. 

Паведамляецца, што мужчыны невялікімі групамі ўважліва вывучылі тэрыторыю і наваколле санаторыя. 

Уначы на 29 ліпеня група "А" КДБ пры падтрымцы мінскага АМАПа затрымала 32 чалавек. Яшчэ адзін чалавек быў затрыманы на поўдні Беларусі. Следчым камітэтам вядзе праверку.

БЕЛТА прыводзіць поўны спіс затрыманых:

1. Мілаеў Арэм Віктаравіч, 01.02.1981 г. нар.;

2. Бахцігараеў Тахір Мінігаянавіч, 18.04.1980 г. нар.;

3. Алтухоў Аляксандр Віктаравіч, 18.04.1980 г. нар.;

4. Лі Уладзімір Аляксандравіч, 26.07.1989 г. нар.;

5. Кажэўнікаў Андрэй Юр'евіч, 16.01.1980 г. нар.;

6. Сапронаў Аляксей Уладзіміравіч, 08.07.1978 г. нар.;

7. Шчарбакоў Сяргей Уладзіміравіч, 21.07.1981 г. нар.;

8. Волгін Аляксей Уладзіміравіч, 21.06.1975 г. нар.;

9. Дрыга Алег Ігаравіч, 03.06.1986 г. нар.;

10. Паўленка Сяргей Рыгоравіч, 25.06.1976 г. нар.;

11. Рудэнка Аляксандр Святаслававіч, 26.12.1984 г. нар.;

12. Харытонаў Дзяніс Юр'евіч, 16.03.1980 г. нар.;

13. Сідараў Сяргей Аляксандравіч, 01.01.1972 г. нар.;

14. Кошман Максім Яраслававіч, 06.09.1981 г. нар.,

15. Бубноў Сяргей Генадзевіч, 08.01.1971 г. нар.;

16. Ніжнік Павел Аляксандравіч, 24.06.1987 г. нар.;

17. Селіхаў Уладзімір Іванавіч, 04.10.1986 г. нар.;

18. Фяцісаў Генадзь Яўгенавіч, 22.10.1986 г. нар.;

19. Фамін Міхаіл Мікалаевіч, 07.03.1973 г. нар.,

20. Якімаў Уладзімір Сяргеевіч, 19.10.1973 г. нар.;

21. Карымаў Рынат, 15.08.1984 г. нар.;

22. Шубін Аляксандр, 15.01.1996 г. нар.;

23. Шаломенцаў Ігар, 18.08.1975 г. нар.;

24. Маслаў Сяргей Аляксеевіч, 29.09.1988 г. нар.;

25. Зайдулен Рустэм, 06.10.1974 г. нар.;

26. Такарэнко Андрэй Віктаравіч, 24.01.1965 г. нар.;

27. Сердзюкоў Андрэй Віктаравіч, 16.08.1975 г. нар.;

28. Сяргееў Фёдар Міхайлавіч, 17.05.1987 г. нар.;

29. Танаў Рафік Кабуловіч, 30.04.1975 г. нар.;

30. Зябліцаў Яўген Сяргеевіч, 23.11.1992 г. нар.;

31. Самарын Павел Львовіч, 11.11.1981 г. нар.;

32. Бакуновіч Андрэй Пятровіч, 30.12.1977 г. нар.;

33. Шацкі Арцём, 30.07.1982 г. нар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі