"Белнафтахім" ацаніў страты — $100 млн, расіяне едуць у Мінск на перамовы

"Белнафтахім" ацаніў страты — $100 млн, расіяне едуць у Мінск на перамовы

"Белнафтахім" ацаніў страты ад сітуацыі з неякаснай расійскай нафтай. Яе пастаўкі прывялі да таго, што наша краіна прыпыніла экспарт светлых нафтапрадуктаў. Страты ад недаатрыманай выручкі ў красавіку склалі каля 100 мільёнаў долараў. Пра гэта заявіў намеснік старшыні канцэрна Уладзімір Сізоў, інфармуе БЕЛТА.

26 красавіка ў Мінск на перамовы прыбудуць прадстаўнікі расійскай кампаніі "Транснафта".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі