Белчыгунка спрасціла перавозку хатніх жывёл у міжнародных цягніках

Белчыгунка спрасціла перавозку хатніх жывёл у міжнародных цягніках

Беларуская чыгунка з 1 студзеня спрасціла правілы правозу хатніх жывёл у міжнародных цягніках. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Белчыгункі, новаўвядзенне тычыцца тых пасажыраў, чый гадаванец (сабака, котка, птушка) змешчаны ў спецыяльную тару, памер якой па суме трох вымярэнняў не перавышае 200 см. У гэтым выпадку пасажыру не трэба выкупляць усе месцы ў купэ, як было раней.

Дадатковая плата за правоз жывёл у гэтым выпадку таксама спаганяцца не будзе. Перавозка ажыццяўляецца ў залік вызначанай нормы праводу ручной паклажы. Для размяшчэння жывёл у тары павінны выкарыстоўвацца месцы, прызначаныя для заховання ручной паклажы ў вагоне. Аднак сабакі, не змешчаныя ў спецыяльную тару, павінны перавозіцца ў асобным купэ вагона пры наяўнасці намордніка і павадка. У адным купэ можна перавозіць не болей за двух сабак. Пры гэтым пасажыр павінен выкупіць усе месцы ў купэ.

Таксама Белчыгунка нагадвае, што для перавозкі хатніх жывёл патрэбныя ўсе ветэрынарныя дакументы вызначанага ўзору.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі