"Белавія" з 17 жніўня запускае рэйс Мінск-Львоў. На ўікэнд злятаць немагчыма

"Белавія" з 17 жніўня запускае рэйс Мінск-Львоў. На ўікэнд злятаць немагчыма

"Белавія" з 17 жніўня распачынае рэгулярныя рэйсы паміж Мінскам і Львовам. На новым маршруце плануецца выкарыстоўваць самалёты Embraer 175.

Як інфармуе прэс-служба "Белавіі", рэйсы будуць выконвацца чатыры разы на тыдзень — у аўторак, сераду, чацвер і суботу. Вылет з Мінска — у 13.10, вяртанне са Львова — у 15.20. Кошт авіябілетаў у абодва бакі будзе складаць суму, эквівалентную 120 еўра.

Атрымліваецца, што беларусам злётаць на выхадныя ў Львоў — нерэальна. Адзіны варынят — вылецець у суботу і вярнуцца ў аўторак, папярэдне ўзяўшы адгулы. Ёсць меркаванне, што рэйс найперш разлічаны на тых, хто ляціць са Львова ў Расію.

Таму больш “беларускім” варыянтам наведаць Львоў застаецца цягнік. З Мінска ў Львоў ён ходзіць па няцотных днях (у 19.42 адпраўляецца з Мінска, у Львоў прыходзіць у 9.23) са Львова ў Мінск — па цотных (выходзіць у 18.30, у беларускай сталіцы — у 9.14). То бок, можна разлічыць паездку акурат на выхадныя. Ды і кошты больш дэмакратычныя: купэ ў абодва бакі каштуе каля 100 еўра, плацкарт — крыху болей за 60 еўра.

Чаргінец: Станавіцца лоўкостам "Белавія" не хоча, але не супраць стаць гібрыдам

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі