Беларусы знайшлі ў цягніку "Кіеў — Санкт-Пецярбург" пітонаў і змей (фота)

Супрацоўнікі Гомельскай мытні знайшлі пітонаў і змей у пасажырскім цягніку "Кіеў — Санкт-Пецярбург". Здарэнне адбылося яшчэ 28 студзеня, але пра яго стала вядома толькі ў пятніцу. Як інфармуе прэс-служба Гомельскай мытні, у пункце "Цяруха" беларусы аглядалі адзін з вагонаў, правадніца якога адмовілася запаўняць мытную дэкларацыю. У адным з купэ яны знайшлі схованку, у якой былі нейкія тавары "прамысловага прызначэння і народнага спажывання". Сярод іх мытнікі і пабачылі 6 тыгровых пітонаў (ва ўзросце ад 3 да 6 месяцаў) даўжынёй каля 60-65 см і 6 малочный змей (іх узрост каля 3 месяцаў).

Правадніца прызналася, што кантрабанда належыць ёй. Яна мусіла перадаць яе незнаёмым людзям у Гомелі, Магілёве і Санкт-Пецярбургу. Пітоны і змеі засталіся ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Фота: БЕЛТА, gomel.customs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі