Беларусы затрымалі на мяжы з Польшчай расіяніна з какаінам (фота)

Беларусы затрымалі на мяжы з Польшчай расіяніна з какаінам (фота)

Беларускія мытнікі затрымалі на мяжы з Польшчай расіяніна з какаінам. Здарэнне адбылося 11 жніўня ў рэспубліканскім пункце пропуску "Варшаўскі мост". 53-гадовы грамадзянін Расіі ехаў на аўтамабілі "Рэно" з Польшчы. Мытнікі знайшлі два скруткі з падазроным рэчывам белага колеру. Пазней экспертыза засведчыла, што гэта — небяспечнае наркатычнае рэчыва — какаін.

Як адзначае прэс-служба Брэсцкай мытні, агульная вага наркотыка склала 60 грамаў. У адносінах расіяніна распачалі крымінальную справу. Яго затрымалі, ён знаходзіцца пад вартай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі