Беларусы, украінцы і расіяне — адныя з самых неэмацыйных народаў свету

У апытанні ўзялі ўдзел рэспандэнты больш чым з 150 краін свету. Іх задачай было адказаць, якія з дзесяці прапанаваных эмоцый (пяць станоўчых і пяць адмоўных), яны перажылі за дзень.



Філіпіны былі прызнаныя самай эмацыйнай краінай свету. Усе эмоцыі з прапанаванага спісу там перажыло 60% насельніцтва. У тройку рэйтынга таксама ўвайшлі Сальвадор і Бахрэйн.



Беларусы апынуліся ў канцы спісу — 38%. Такімі ж стрыманымі людзьмі аказаліся жыхары Расіі, Украіны, Казахстана і Кыргызстана. Яшчэ менш эмацыйныя літоўцы — ў іх 37%. А напрыканцы рэйтынга Сінгапур з 36%, інфармуе сайт delfi.lv.
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі