Беларусы ў Расіі змогуць быць без рэгістрацыі да 90 дзён?

Урад Расіі прапанаваў, каб грамадзяне Беларусі маглі знаходзіцца на тэрыторыі Расіі без рэгістрацыі да 90 дзён замест ранейшых 30. Адпаведная пастанова апублікаваная ў панядзелак на сайце расійскага ўрада.

Таксама прапануецца дазволіць аднаразовы ўезд і выезд грамадзян абедзвюх дзяржаваў у трэція краіны па пратэрмiнаваных дакументах. Непаўналетнія грамадзяне адной з краін змогуць уехаць у трэція дзяржавы з тэрыторыi другога боку ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам дзяржавы грамадзянства.

Адпаведныя змены ў міждзяржаўныя дакументы плануецца ўнесці 23 снежня 2014 года падчас пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.

Фота — wikimedia.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі