Беларусы трапілі ў трыццатку маладых прадпрымальнікаў Forbes

Беларусы трапілі ў трыццатку маладых прадпрымальнікаў Forbes

У рэйтынг "30 да 30", складзены часопісам Forbes, увайшлі два беларусы. Гэта распрацоўшчыкі праграмы MSQRD Яўген Неўгень і Сяргей Ганчар.

Гэты рэйтынг рэдакцыя амерыканскага часопіса складае штогод. У яго ўваходзяць 30 самых яскравых і перспектыўных прадпрымальнікаў ва ўзросце да 30 гадоў у розных галінах — ад энергтыкі, фінансаў і тэхналогіяў да музыкі, спорту і навукі.

Няўгень і Ганчар стварылі праграму MSQRD, якая дазваляе ў рэжыме рэальнага часу ствараць разнастайныя фільтры на відэа і сэлфі карыстальнікаў. Facebook купіў гэтую праграму ў сакавіку 2016 года, калі хацеў дагнаць Snapchat. Сума, якую заплаціла кампанія, не агучвалася.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі