Беларусы сёлета прадалі валюты больш, чым купілі

Беларусы сёлета прадалі валюты больш, чым купілі

У студзені-траўні 2018 года жыхары Беларусі здалі валюты больш, чым купілі. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на статыстычныя звесткі Нацбанка.

За пяць сёлетніх месяцаў беларусы прадалі наяўнай і безнаяўнай валюты на 3,707 млрд долараў у эквіваленце. А вось купілі яны толькі 3,049 млрд долараў. Атрымліваецца, што чысты продаж валюты фізасобамі склаў 658 мільёнаў долараў.

Суб'екты гаспадарання — рэзідэнты Беларусі ў студзені-траўні прадалі замежнай валюты на 7,998 млрд долараў у эквіваленце, а купілі 8,424 млрд долараў. Такім чынам, чыстая купля ў іх склала 426 мільёнаў долараў

Нерэзідэнты Беларусі за пяць месяцаў 2018-га прадалі валюты на 240,6 млн долараў у эквіваленце, а набылі — толькі 48,7 млн долараў. Чысты продаж склаў крыху болей за 190 мільёнаў долараў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі