Беларусы нясуць кветкі, свечкі і цацкі да расійскай амбасады ў Мінску

Беларусы нясуць кветкі, свечкі і цацкі да расійскай амбасады ў Мінску

Жыхары Мінска з панядзелка нясуць да расійскай амбасады кветкі, свечкі і дзіцячыя цацкі. Такім чынам яны выказваюць салідарнасць са сваякамі ахвяр трагедыі ў расійскім Кемераве, дзе пры пажары ў гандлёвым цэнтры загінулі некалькі дзясяткаў чалавек. 

Пажар адбыўся 25 сакавіка. Дакладная колькасць ахвяраў пакуль не вядомая: у розных крыніцах падаюцца розныя звесткі. У Следчым камітэце Расіі кажуць пра 59 загінулых, з якіх апазнаны 21 чалавек. Восем чалавек лічацца зніклымі без вестак.

Адміністрацыя Кемерава абнародавала спіс з 25 апазнаных ахвяраў (у тым ліку 13 дзяцей), а таксама 38 зніклых без вестак (у тым ліку 26 дзяцей). Таксама адміністрацыя Кемерава паведамляла, што былі шпіталізаваны 69 пацярпелых, сярод якіх 24 дзіцяці і адзін супрацоўнік МНС.

У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях склалі свой спіс: у ім было 64 чалавекі, у тым ліку 41 дзіця.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі