Беларусы атрымалі міжнародныя ўзнагароды за навуковую фантастыку

Еўрапейскае таварыства навуковай фантастыкі абвясціла пераможцаў 2014 года. Абвяшчэнне адбылося 24 жніўня ў Дубліне на 36-м Еўраканвенце.

У Залу славы еўрапейскай фантастыкі ўнесены часопіс "Космопорт" з Беларусі — у катэгорыі "Найлепшы часопіс". 

Заахвочвальную ўзнагароду ўручылі пісьменніку Віктару Марціновічу. На жаль, на сайце таварыства не паведамляецца, за які твор пісьменнік атрымаў узнагароду. Паведамляецца толькі, што гэтыя ўзнагароды прысуджаюцца маладым пісьменнікам ці мастакам з любой еўрапейскай краіны ў адпаведнасці з прапановамі нацыянальных дэлегацыяў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі