"Беларуснафта" не атрымоўвае грошай за сваю працу ў Эквадоры

"Беларуснафта" не атрымоўвае грошай за сваю працу ў Эквадоры

Дзяржаўнае аб'яднанне "Беларуснафта" не атрымоўвае грошы па кантрактах па сейсмаразведцы ў Эквадоры. Пра гэта, як піша tut.by, паведамляецца ў працоўных дакументах, вынесеных на пасяджэнне прэзідыума Саўміна 21 лютага.

У іх паведамляецца, што ў сувязі з гэтым у два разы знізіўся экспарт паслуг канцэрна" Белнафтахім". Падзенне склала 21,2 млн долараў. Па словах экспертаў, дакументальнае афармленне зробленых сервісных работ вядзецца нераўнамерна, акт выкананых работ плануецца падпісаць толькі ў II-III квартале 2017 года.

"Беларуснафта" працуе ў Эквадоры з 2012 года, там зарэгістраваная філія прадпрыемства. У 2013 г. было заснаванае даччынае прадпрыемства — АТ "Сэрвіс Ойл Эквадор Эквасервойл С.А.". У Эквадоры "Беларуснафта" займаецца геолагаразведкай і распрацоўкай радовішчаў нафты; сейсмаразведачнымі работамі, апрацоўкай і інтэрпрэтацыяй дадзеных; свідраваннем і капітальным рамонтам свідравін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі