Беларускую мову здасць на 2 тысячы менш абітурыентаў, чым летась

У гэтым годзе студэнтамі плануе стаць 101 тысяча абітурыентаў, што на 4 тысячы менш, чым летась. Самы папулярны прадмет у тых, хто паступае, — руская мова, яе будуць здаваць 77 тысяч. Папулярнасць беларускай мовы падае, яе здаюць толькі 24 тысячы абітурыентаў. Гэта на 2 тысячы менш, чым летась. 

Менш папулярнай стала і фізіка, якую летась здалі горш за іншыя прадметы. 29 тысяч будзе здаваць гэты прадмет замест 30 тысяч у мінулым годзе. А вось гісторыя Беларусі папулярнасці не страціла: тыя ж 17 тысяч, што і летась, запісаліся на гэты тэст.

За пяць гадоў колькасць ахвочых здаць беларускую мову на тэставанні зменшылася амаль утрая (з 67 тысяч да 24), гісторыю Беларусі стала здаваць на 8 тысяч менш. А ўсяго ва ўніверсітэты пачало паступаць на 71 тысячу менш абітурыентаў.

Фота: 4esnok.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі