Беларускую федэрацыю просяць праверыць гендарную прыналежнасць футбалісткі

Беларускую федэрацыю просяць праверыць гендарную прыналежнасць футбалісткі

18 беларускіх футбалістак з аднаго з клубаў падпісалі адкрыты ліст кіраўніку нацыянальнай федэрацыі Уладзіміру Базанаву з просьбай правесці генетычнае абследаванне гендарнай прыналежнасці футбалісткі Салімата Сімпорэ, паведамляе TUT.by. Яна — ураджэнка Экватарыяльнай Гвінеі. 33-гадовая футбалістка выступае ў беларускім чэмпіянаце сярод жаночых каманд за сталічнае "Дынама-БДУФК".

Падазрэнні ўзніклі яшчэ ў 2010-м, калі Сімпорэ выступала ў складзе зборнай сваёй краіны на Кубку Афрыкі. Са зборнай яе ціха прыбралі. А праз некалькі гадоў трэнер заявіў у адным з інтэрв'ю, што футбалістка — мужчына. Салімата Сімпорэ аднак працягвала гуляць у жаночы футбол у сябе на радзіме. Але вясной 2020-га яна з'явілася ў Беларусі і пачала дэманстраваць выдатныя бамбардзірскія якасці. Дынамаўскі клуб чуткі называў "абсурдам".

У лісце футбалісткі спасылаюцца і на ранейшыя публікацыі пра Сімпорэ, і на "візуальныя кантакты ў матчах". Яны просяць "дэталёва разабрацца ў сітуацыі, якая склалася" і "пацвердзіць ці абмергнуць легітымнасць удзелу ў чэмпіянаце гульца Сімпорэ Салімата".

Беларускую федэрацыю просяць праверыць гендарную прыналежнасць футбалісткі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі