Беларускія вайскоўцы згубілі беспілотнік за мільён долараў

Як паведамляе сайт tomin.by, беспілотнік тыдзень шукаюць вайскоўцы 927-га цэнтра падрыхтоўкі і выкарыстання беспілотных авіяцыйных комплексаў Ваенна-паветраных сілаў і войскаў Супрацьпаветранай абароны Беларусі. Дакладна вядома, што яго не скралі, а ён найхутчэй знік падчас палёту.

Калі вайскоўцы не знойдуць апарат, будзе распачатая крымінальная справа па факце страты вайсковай маёмасці. БелаПАН адзначае, што вайскоўцы гэтую інфармацыю не каментуюць.

Фота — belvpo.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі