Беларускія гандбалісты стартавалі на чэмпіянаце свету з паражэння ад Чылі

Беларускія гандбалісты стартавалі на чэмпіянаце свету з паражэння ад Чылі

Беларускія гандбалісты стартавалі на чэмпіянаце свету ў Францыі з паражэння ад Чылі — 28:32 (14:14). Матч прайшоў 13 студзеня ў Руане. Фаварытам лічылася каманда Юрыя Шаўцова. Аднак па выніках першага тайма была нічыя, а ў другім беларуская зборная не змагла арганізаваць адрыў у ліку, гульня ішла практычна мяч у мяч. Чылійцы лепш правялі канцоўку паядынка, спачатку зраўнялі лік, а пасля выйшлі наперад і вырвалі перамогу. Дарэчы, гэта іх першая ў гісторыі перамога на групавым этапе сусветнага першынства.

У групе С таксама выступаюць зборныя Германіі, Венгрыі, Харватыі і Саудаўскай Аравіі. Для выхаду ў 1/8 фіналу беларусам трэба трапіць у чацвёрку лепшых. У нядзелю зборная Беларусі згуляе з камандай Саудаўскай Аравіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі