Беларускія дэсантнікі ўпершыню высадзяцца на Паўночным полюсе

Беларускія дэсантнікі ў красавіку ўпершыню высадзяцца ў раёне Паўночнага полюса, паевдамляе прэс-служба Міністэрства абароны. Яны скокнуць з парашутамі на дрэйфуючую ільдзіну ў цэнтральнай акваторыі Паўночнага Ледавітага акіяна.

Гэтая аперацыя ў Арктыцы пройдзе сумесна з кантынгентамі Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання дзяржаў — сябраў АДКБ. Фармат мерапрыемства — вучэбная гуманітарная пошукава-выратавальная экспедыцыя. Яе праводзяць ва ўзаемадзеянні з ваенна-транспартнай авіяцыяй Расіі і Экспедыцыйным цэнтрам Рускага геаграфічнага таварыства.  

Беларускія вайскоўцы, якія ўдзельнічаюць у аперацыі, прайшлі падрыхтоўку на базе 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі ў Пскове. Там адбылося “зладжванне сумеснай групоўкі, праведзеныя скокі з парашутам”, — паведамляюць у прэс-службе ведамства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі