Беларускія баскетбалісткі перамаглі на чэмпіянаце свету канадак

Жаночая баскетбольная зборная Беларусі паспяхова выступае на чэмпіянаце свету ў Чэхіі. У суботу беларускі выйгралі ў каманды Канады з лікам 61:49 (20:16, 11:6, 15:11, 15:16). Такім чынам, на наступным этапе наша каманда будзе мець 2 заліковыя ачкі, заваяваныя сёння.
Першае месца ў групе А заняла Аўстралія, у якой пасля сённяшняй перамогі над Кітаем (91:68) стала 6 ачкоў, у Беларусі 5 ачкоў, у Канады — 4, у Кітая — 3. На другі этап праходзяць каманды, якія занялі першыя тры месцы ў групе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі