Беларускія баскетбалісткі могуць узяць рэванш у чэшак на чэмпіянаце Еўропы

У польскай Лодзі 11 снежня прайшло лёсаванне чэмпіянату Еўропы па баскетболе 2011 года сярод жаночых камандаў. Беларускі (галоўны трэнер — Анатоль Буяльскі) на папярэднім этапе згуляюць у групе В са зборнымі Вялікабрытаніі, Ізраіля і Чэхіі.
Склады астатніх групаў:

А — Літва, Расія, Славакія, Турцыя;

С — Іспанія, Чарнагорыя, Польшча, пераможца кваліфікацыі;

D — Грэцыя, Латвія, Францыя, Харватыя.

Фінальная стадыя жаночага Еўрабаскета пройдзе з 18 чэрвеня па 3 ліпеня 2011 года ў польскім Быдгашчы, Катавіцах і Лодзі.

Беларуская група "В" будзе гуляць у Быдгашчы. Фінальная стадыя пройдзе ў Лодзі. Па выніках чэмпіянату будуць разыграныя пуцёўкі на Алімпіяду-2012 у Лондане, нагадвае "Наша ніва".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі