Беларускіх дзяцей, якія пацярпелі ў аварыі ва Украіне, вязуць на радзіму

Супрацоўніца лякарні: “У нас усіх забралі, нікога не засталося з Беларусі. Было 26 чалавек, з іх 19 дзяцей. Прыйшло пяць рэанімабіляў, лекары і псіхолагі. Зараз іх транспартуюць у Брэст. Яны з’ехалі а першай гадзіне дня”.



Нагадаем, здарэнне адбылося раніцай 11 ліпеня пад украінскім горадам Ковель на Валыні. Там сутыкнуліся беларускі турыстычны і ўкраінскі маршрутны аўтобусы. Аўтобус з 50 пасажырамі-беларусамі (сярод іх — дзясяткі падлеткаў) ехаў на балгарскі курорт. Загінулі 8 чалавек (адно дзіця з Беларусі, 2000 года нараджэння), дзясяткі людзей атрымалі траўмы (25 з іх — грамадзяне нашай краіны).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі