Беларускі заваявалі бронзу ў групе на ЧС па мастацкай гімнастыцы

Сёння ў Маскве завяршыўся 30-ты чэмпіянат свету па мастацкай гімнастыцы, паведамляе БЕЛТА. У заключны дзень спаборніцтваў зборная Беларусі заваявала бронзу ў групавых практыкаваннях з трыма стужкамі і дзвюма скакалкамі. Чэмпіёнкамі свету сталі расіянкі, а срэбра дасталася італьянкам. У склад беларускай зборнай увайшлі Марына Ганчарова, Анастасія Іванькова, Аляксандра Осіпава, Ксенія Санковіч і Аліна Туміловіч. Усяго ж у актыве беларускай зборнай па мастацкай гімнастыцы 5 узнагародаў — 2 срэбры і 3 бронзы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі