Беларускі таэквандыст Арман-Маршал Сіла адхілены ад Алімпіяды

Беларускі таэквандыст Арман-Маршал Сіла адхілены ад Алімпіяды

22-гадовы беларускі таэквандыст Арман-Маршал Сіла адхілены ад Алімпіяды ў Рыа, як і ад любых іншых спаборніцтваў да завяршэння расследавання "ў сувязі з неспрыяльным аналізам яго допінг-пробы, узятай у межах перадалімпійскага тэставання". Пра гэта паведаміла Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва. Адзначаецца, што каментароў не будзе "да завяршэння расследавання і прыняцця рашэння аб наяўнасці парушэння антыдопінгавых правілаў і наступствах".

Паведамленне пра выўлены ў пробах Сілы забаронены прэпарат мельдоній з'явілася 13 жніўня. На наступны дзень спартсмен і яго трэнер Юлія Сухавіцкая прайшлі праверку на паліграфе. Па яе выніках паведамлялася, што ні спартсмен, ні трэнер не ўжывалі мельдоній. "Мы не сумняваліся ў гэтым выніку, — цытуе словы намесніка старшыні Беларускай федэрацыі таэквандо Андрэя Чучвала БелаПАН. — Даследаванне на паліграфе — найважнейшы юрыдычны крок для далейшай юрыдычнай працэдуры. Мы зробім усё магчымае, каб аднавіць рэнамэ спартсмена".

Ураджэнец Мінска Сіла з'яўляецца двухразовым чэмпіёнам Еўропы (у 2014 і 2016 гадах) у вагавай катэгорыі звыш 87 кг. Яго бацька гвінеец, а маці беларуска.

Эксперымент: Ці маглі падставіць таэквандыста Армана-Маршала Сілу

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі