“Беларускі партызан” вырашыў праблему з доступам да свайго сайта

“Беларускі партызан” вырашыў праблему з доступам да свайго сайта

Інтэрнэт-прект “Беларускі партызана” амаль на суткі застаўся без сайта. Увечары 27 кастрычніка на старонку немагчыма было зайсці — браўзер пісаў, што ён недасяжны. Як стала вядома “Нашай Ніве”, у сайта belaruspartisan.org скончыўся час рэгістрацыі дамена. 

“За гэтую справу адказваў заснавальнік сайта Павел Шарамет, — сказалі прадстаўнікі “Белпартызана”. — Без яго цяжка працягнуць гэты тэрмін. Магчыма, быў іншы чалавек, які гэтым займаўся, мы яго цяпер шукаем. Але справа ўскладняецца тым, што ўдзельнікі каманды знаходзяцца ў розных краінах. Мы спадзяёмся, што хутка пытанне вырашыцца. У самым горшым варыянце давядзецца пераязджаць на новы адрас. Улады тут ні пры чым”. 

Сёння раніцай сайт па-ранейшаму быў недасяжны, аднак праект працягвае размяшчаць навіны ў Твітэры і абацяе, што неўзабаве праблема з сайтам вырашыцца. Як паведамілі Еўрарадыё сябры праекту, ім удалося вырашылі праблему з аплатай хостынгу і такім чынам неўзабаве "Беларускі партызан" будзе даступны па звыклым адрасе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі