Беларускі пакуль гуляюць у нічыю з канадкамі ў тэнісным матчы Кубка Федэрацый

Беларускі пакуль гуляюць у нічыю з канадкамі ў тэнісным матчы Кубка Федэрацый

Беларускія тэнісісткі гуляюць у нічыю з канадкамі ў матчы першага раунда другой Сусветнай групы розыгрышу Кубка Федэрацый. У першым адзіночным паядынку 6 лютага Аляксандра Сасновіч (99-е месца ў сусветным рэйтынгу) перамагла канадку Франсуазу Абанду (343) — 6:4, 2:6, 6:3. Затым Вольга Гаварцова (74) саступіла канадцы Аляксандры Вазняк (803) — 2:6, 2:6. Такім чынам, рахунак стаў 1:1.

7 лютага пройдуць другія адзіночныя паядынкі: Гаварцова — Абанда, а затым Сасновіч — Вазняк. На парную сустрэчу ў беларусак заяўленыя Вольга Гаварцова і Вера Лапко, супраць якіх выступяць Кэрал Жао і Габрыэла Даброўскі.

Першапачаткова планавалася, што ў складзе зборнай Беларусі павінна згуляць Вікторыя Азаранка, якая займае 14-е месца ў рэйтынгу WTA, але яна не прыбыла ў распараджэнне каманды і яе замяніла Ніка Шыткоўская.

На сёння жаночая зборная Беларусі па тэнісе займае 15-е месца ў сусветным рэйтынгу, а Канада знаходзіцца на 12-м радку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі