Беларускі кікбаксёр абараніў тытул чэмпіёна свету сярод прафесіяналаў

Беларускі кікбаксёр Дзмітры Валент абараніў тытул чэмпіёна свету сярод прафесіяналаў па версіі WKN. Абарона тытула адбылася ў Францыі ў рамках Супертурніру па К-1 і Муай Тай, паведамляе БЕЛТА. Процістаяў беларусу прадстаўнік Францыі Ёхан Лідон. Бой складаўся з пяці троххвілінных раўндаў і праводзіўся па азіяцкіх правілах (дазволеныя ўдары локцямі і каленамі ў галаву).

Дзмітры Валент, які прадстаўляе мінскі клуб "Кік Файтэр", з'яўляецца чэмпіёнам свету сярод прафесіяналаў па трох версіях WMC, WKN і WAKO-PRO.

Супернік Дзмітрыя Валента Ёхан Лідон вядомы беларусам па паядынку з яшчэ адным нашым суайчыннікам Дзмітрыем Шакутам. У 2005 годзе Шакута ў роўным паядынку вырваў у француза перамогу. Адзначым таксама, што ў лістападзе 2009 года Лідон заваяваў тытул чэмпіёна свету сярод прафесіяналаў па версіі WBC Муай Тай, перамогшы накаўтам суперзорку Муай Тай Ламсангкрама Чуватана з Тайланду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі