Беларускі аўтобус з дзецьмі трапіў у ДТЗ у Пскоўскай вобласці Расіі

Беларускі аўтобус з дзецьмі трапіў у ДТЗ у Пскоўскай вобласці Расіі

У Пскоўскай вобласці Расіі ў ДТЗ трапіў турыстычны аўтобус, у якім было 50 чалавек, у тым ліку 11 дзяцей, перадае інфармагенцтва ТАСС. Як удакладняе sb.by, гэта быў беларускі аўтобус.

Аўтааварыя адбылася каля вёскі Лудоні Струга-Красненскага раёна. З аўтобусам сутыкнуўся легкавы аўтамабіль. Пры ДТЗ пацярпелі восем чалавек — сем дзяцей і адзін дарослы. Паводле інфармацыі сайта auto.informpskov.ru, па меддапамогу звярнуліся 19 чалавек. 

У ліквідацыі наступстваў ДТЗ прынялі ўдзел 11 супрацоўнікаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі