Беларускі асілак Вячаслаў Харанека ўстанавіў новы сусветны рэкорд (відэа)

Вядомы беларускі гіравік і рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінэса Вячаслаў Харанека ўстанавіў новы сусветны рэкорд. Адбылося гэта ўчора ў Мінску. За тры хвіліны ён 193 разы падняў гіру вагой 16 кілаграмаў. Гэта на 23 разы больш, чым Харанека падняў летась. Вось што ён гаворыць пра свае рэкорды ў каментары тэлеканалу АНТ:

"Рэкорды — гэта арыентыр для іншых людзей, каб яны іх "білі". Я нават буду рады, калі ўсе мае рэкорды "паб'юць". Гэта значыць, я зрабіў штосьці такое, чым падштурхнуў людзей да фізічнай актыўнасці".

Адзначым, што чарговае дасягненне беларуса зафіксавалі прадстаўнікі міжнароднай федэрацыі гіравога спорту і Кнігі рэкордаў Расіі, краін СНД і Балтыі.

Відэа: АНТ, БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі