Беларуская чыгунка цяпер пазначае на квітках маскоўскі час (фота)

У сацыяльных сетках з'явіліся фотаздымкі квіткоў у беларускія цягнікі, дзе пазначана "Час адпраўлення і прыбыцця маскоўскі". Нагадаем, што ў ноч з 26 на 27 кастрычніка Расія перайшла на зімовы час і  маскоўскі час зраўняўся з мінскім. 

У прэс-службе Беларускай чыгункі пра такія новаўвядзенні не чулі і выказалі меркаванне: 

Прэс-служба: "Можа быць, гаворка ідзе пра тыя цягнікі, якія курсуюць у Расію. Тады гэта лагічна, пагадзіцеся, што час прыбыцця расійскі".

Аднак беларускіх пасажыраў абурае, што маскоўскі час пазначаны на цягніках, якія ходзяць толькі па Беларусі — у прыватнасці на цягніках міжрэгіянальных ліній. 

У даведцы Мінскага чыгуначнага вакзала пытанню здзіўляюцца, але таксама не могуць адказаць, чаму ў квітках пазначаны маскоўскі час: 

Даведка: "Гэта ж па Беларусі! Калі там хаця б Масква была ўказаная... Чаму там так час указаны, мы не ведаем... Там мяняўся час, але ж гэта не ў нас..."

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі