Літоўскі суд адмовіў беларускай актывістцы Вользе Карач у палітычным прытулку

Вольга Карач

Вольга Карач / Euroradio

10 студзеня Галоўны адміністрацыйны суд Літвы адхіліў скаргу беларускай актывісткі, кіраўніцы Цэнтра грамадзянскіх ініцыятыў "Наш дом" Вольгі Карач на тое, што летась Дэпартамент міграцыі адмовіў у палітычным прытулку, паведамляе lrt.lt. Падкрэсліваецца, што рашэнне канчатковае і абскарджанню не падлягае.

Карач каля дзесяцігоддзя жыла ў Літве. "Наш дом" у Беларусі абвешчаны "экстрэмісцкім фармаваннем". Летам 2023-га Дэпартамент міграцыі прыняў рашэнне не даваць беларусцы прытулак. У літоўскіх СМІ з'явіліся публікацыі са спасылкай на Дэпартамент дзяржбяспекі, быццам Вольга Карач супрацоўнічала з расійскай разведкай і перадавала звесткі пра дзейнасць беларускай апазіцыі. Сама актывістка ўсе гэтыя абвінавачанні адмаўляе. 

Карач мае часовы від на жыхарства ў Літве як асоба, якую пераследуюць на радзіме з палітычных прычын. Ён дзейнічае да восені 2024-га. Таксама актывістка збіраецца звяртацца ў Еўрапейскі суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі