Вы тут

“Беларускамоўны” клуб “Пляцоўка-хол” часова прыпыніў працу

Фота: bel.sputnik.by

Адзіны нацыянальна-арыентаваны мінскі клуб “Пляцоўка-хол” часова прыпыніў працу. Адбылося гэта праз унутраныя праблемы, якія адміністрацыя агучваць не жадае, але не лічыць крытычнымі. Па словах супрацоўніцы клуба Святланы Рамонкі, адновіцца праца ўжо праз некалькі тыдняў, прычым, без змены фармату.

Тым часам усе канцэрты, запланаваныя на студзень—пачатак лютага, адмененыя, даты далейшых мерапрыемстваў таксама знаходзяцца пад пытаннем.

Пляцоўка-хол” адкрыўся ў канцы верасня 2015 года ў Палацы Рэспублікі, на месцы клуба “Цэнтр”. Згодна з канцэпцыяй, увесь персанал установы размаўляе выключна па-беларуску, а ў меню — нацыянальныя стравы.

Новости других медиа
Loading...

Па тэме