Затрыманага ва Украіне беларуса падазраюць у шпіянажы (відэа)

Паводле паведамлення НТВ, учора Чырыч выехаў у горад Першатравінск Днепрапятроўскай вобласці, каб зняць сюжэт пра візіт пратэстанцкага святара Боба Ларсана і знік. Разам з ім быў жыхар Луганшчыны. Украінскі тэлеканал ТСН паведаміў пра дваіх затрыманых "платных" дыверсантаў, якія называюць сябе журналістамі. За іх улады Днепрапятроўшчыны выплацілі ўзнагароду — 20 тысяч долараў.



Высвятляецца, што затрыманыя здымалі адміністрацыйныя будынкі, вайсковыя аб'екты на схаваную камеру, умантаваную ў акуляры. Камандзір спецбатальёну "Дняпро" Юрый Бяроза кажа, што ў Чырыча і яго калегі знайшлі закрытую інфармацыю вайсковага характару.



Сам Сцяпан Чырыч гаворыць наступнае: "Адчуваючы, што ў гэтай царкве адмовяць у здымках, давялося выкарыстаць дадатковыя тэхнічныя, тэхналагічныя спосабы для правядзення здымкаў".



Цяпер справай затрыманага беларускага журналіста зоймецца Служба бяспекі Украіны.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі