Беларускага стэндапера ў Маскве асудзілі на 10 сутак

Беларускага стэндапера ў Маскве асудзілі на 10 сутак

Беларускі стэндап-комік Ідрак Мірзалізадэ пакараны 10 суткамі арышту за "распальванне міжнацыянальнай варожасці". Такое рашэнне прыняў суд у Маскве за жарт у YouTube-шоў “Разгоны”, які быў выдраны з кантэксту.

У праграме, пра якую ідзе гаворка, комік распавядаў, як складана паўднёваму чалавеку зняць кватэру ў Маскве і з якімі праявамі ксенафобіі ён сутыкаецца. Ксенофобы абразіліся і пачалі даказваць, што на самой справе ксенафоб тут — Ідрак Мірзалізадэ. На стэндапера нават напалі ў цэнтры Масквы. 

На судзе, як піша "Новая газета", Ідрак не прызнаў сваю віну. Ён падкрэсліў, што ў зале былі людзі розных нацыянальнасцяў і яны зразумелі, што жарт скіраваны супраць ксенафобіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі