Беларуска заняла другое месца на чэмпіянаце свету па спартыўнай саўне

На чэмпіянаце свету па спартыўнай саўне ў Фінляндыі сярод жанчын беларуска Наталля Трыфанава заняла другое месца.  Трохразовая чэмпіёнка свету саступіла толькі фінскай спартсменцы. А вось сярод мужчынаў фіны занялі ўсе прызавыя месцы, паведамляе тэлеканал НТВ.

Спаборніцтвы праходзілі ў горадзе Хейноле. Акрамя ўнёску ў памеры 50 еўра кожны спартсмен мусіў прадаставіць арганізатарам даведку пра стан свайго здароўя.

Нагадаем, правілы чэмпіянату свету па спартыўнай саўне простыя: хто даўжэй за ўсіх пратрымаецца пры тэмпературы звыш 100 градусаў і самастойна пакіне парылку, той і лічыцца пераможцам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі