Беларуска Вольга Гаварцова сёння пазмагаецца за выхад у 1/8 Уімблдона

Чарговыя матчы Уімблдонскага тэніснага турніру адбудуцца сёння, 4 ліпеня. Беларуска Вольга Гаварцова ў адзіночным разрадзе згуляе з Магдаленай Рыбарыкавай са Славакіі, якая нечакана выбіла з турніра 8-ю ракетку свету, расіянку Кацярыну Макараву. Што да Гаварцовай, то яна ў другім крузе таксама зрабіла сенсацыю, выйграўшы ў францужанкі Алізэ Карнэ, якая займае 27-мы радок у рэйтынгу WTA. Сама беларуска знаходзіцца на 122-м радку ў рэйтынгу, але паспяховы выступ на Уімблдоне дазволіць ён палепшыць свае пазіцыі.

Вольга Гаварцова ніколі раней не выходзіла ў 1/8 фінала турніраў “Вялікага шлема”, а на лонданскіх кортах найлепшым вынікам быў выхад у другі круг.

Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі