Беларуска Вера Лапко выйграла тэнісны турнір у Астане

Беларуска Вера Лапко выйграла тэнісны турнір у Астане

У казахстанскай Астане, як перадае "Прессбол", маладая беларуская тэнісістка Вера Лапко (465) выйграла фінальны паядынак у расіянкі Валерыі Савіных — 7:6 (7:3), 3:6, 6:4. Прызавы фонд турніру складае 10 тысяч долараў.

На тэнісным турніры ў Манрэалі беларуска Вольга Гаварцова (186-е месца ў сусветным рэйтынгу) пераадолела першы кваліфікацыйны бар'ер. Як піша БЕЛТА, наша суайчынніца абыграла французскую тэнісістку Аўшэн Дадэн (124) — 7:5, 6:7 (4:7), 6:4.

Гаварцова будзе змагацца з калумбійскай тэнісісткай Марыянай Дзюке-Марыньё (76) за выхад у асноўную сетку адзіночнага разраду.

У італьянскім Рэканаці наш суайчыннік Ілья Івашка (246) у паўфінале турніру перамог расіяніна Яўгена Данскога (80) — 5:7, 7:6 (10:8), 6:2. У фінальнай сустрэчы 24 ліпеня Івашка згуляе з украінскім тэнісістам Іллёй Марчанкам (166).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі