Беларуска Вера Лапко не выйшла ў фінал юніёрскага "Уімблдона"

Беларуская тэнісістка Вера Лапко не выйшла ў фінал юніёрскага "Уімблдона". 10 ліпеня ў паўфінальным матчы яна саступіла расіянцы Ганне Блінковай — 2:6, 6:7. Тым не менш, Лапко паказала свой найлепшы вынік у кар'еры на юніёрскіх турнірах "Вялікага шлема".

Веры Лапко ў верасні споўніцца 17 гадоў. Тэнісам яна займаецца з 5 гадоў. Яе спартыўныя куміры — Макс Мірны, Роджэр Федэрэр і Серэна Уільямс.


Фота: brrb.by, tennis.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі