Беларуска шыла ва Украіне сукенкі з фэнтэзі, а цяпер — адзенне для параненых

Аліна Цвяцінская

Аліна Цвяцінская / Фота з асабістага архіва Аліны Цвяцінскай

Дизайнерка-краўчыха Аліна Цвяцінская з беларускага Віцебска шые ва ўкраінскім Чарнігаве сукенкі ў стылі фэнтэзі. Сярод яе прац ёсці і сукенкі гераінь “Уладара пярсцёнкаў”, расказвае "Чарнігаўская Медыя Група".

Творчасць Дж. Р. Р. Толкіна для Аліны адкрыў яе муж — украінец з Чарнігава. Пазнаёміліся, калі Аліна яшчэ вучылася ў старэйшых класах школы. Знаёмства пачалося анлайн на форуме агульнай любімай групы.

– Сустрэліся ў Мінску на канцэрце – і ўсе зразумелі, што не можам жыць адзін без аднаго. Пяць гадоў сюды-туды ездзілі. Урэшце, мы пераехалі ў Чарнігаў.

Цяпер Аліна галоўным чынам шые сукенкі на заказ. Найчасцей заказы прыходзяць з ЗША. Часам — з Нарвегіі.

– Калі ўжо пачалася поўнамаштабная вайна, дзяўчына з Нарвегіі заказвала ў мяне вышыўку з імёнамі сваіх дачок. Думаю, у яе не было патрэбы ў гэтым, проста хацелася мяне неяк маральна і матэрыяльна падтрымаць.

Белоруска шила в Украине платья из фентези, а сейчас — одежду для раненых
Сукенкі Аліны Цвяцінскай / фота з асабістага архіва дызайнеркі / 0462.ua

Вышываць Аліна любіць больш, чым шыць. Пасля сакавіка 2022 года гучныя гукі машынкі выклікаюць непрыемныя асацыяцыі.

— А так, уначы, калі дзеці спяць, вышыванне – гэта мая тэрапія, каб трымаць сябе ў раўнавазе. Я вышывала ў апошнія дні аблогі Чарнігава.

Калі пачалася вайна, Аліна была на 8-м месяцы цяжарнасці. Яе муж пайшоў служыць у тэрабарону. Сама Аліна цяпер у складзе "швацкай роты" — вырабляе адзенне для параненых на ліпучках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі