Беларуска са Славянска перадала прывітанне "бацьку Рыгоравічу" (відэа)

У інтэрв'ю журналісту "Комсомольской правды" беларуска сказала, што ёй "надакучыла падтрымліваць апалчэнне праз інтэрнэт". І ўжо 5 траўня яна была ва Украіне.



Наталля Красоўская: "Я нарадзілася ў Беларусі, вырасла ў Беларусі і да прыезду ў Славянск я жыла ў Беларусі, у Мінскай вобласці, горад Барысаў... Я не баюся паказваць свой твар, свой пашпарт, таму што ў бок беларускай мяжы я паеду толькі тады, калі ўсе памежныя заставы будуць занятыя апалчэнцамі".



Паводле слоў Красоўскай, яна ўжо тыдзень, як удзельнічае ў баях на ўскраіне Славянска. Яна перадала прывітанне сваім бацькам, барысаўчанам і "бацьку Рыгоравічу". Удзельніца незаконнага ўзброенага фармавання нагадала Лукашэнку, што "на тым баку" (у шэрагах баявікоў) ёсць беларусы, хлопцы і дзяўчаты (ці праўда гэта, невядома). Як вядома, кіраўнік Беларусі падчас паездкі ў Кіеў на інаўгурацыю Пятра Парашэнкі заявіў, што тэрарыстаў ва ўсходніх абласцях Украіны трэба ліквідаваць.



Нагадаем, што ў шэрагах украінскіх фармаванняў супраць баевікоў ваююць, як мінімум, некалькі дзясяткаў беларусаў. Такім чынам, нашыя землякі апынуліся ва Украіне па розныя бакі фронту.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі