Беларуска-расійскую нараду па міграцыйнай палітыцы адклалі на некалькі тыдняў

Беларуска-расійскую нараду па міграцыйнай палітыцы адклалі на некалькі тыдняў

Беларусь хоча распрацаваць з Расіяй канкрэтны алгарытм узаемадзеяння па актуальных міграцыйных пытаннях. Пра гэта на брыфінгу 9 сакавіка паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, інфармуе БЕЛТА.

Выпрацаваць такі алгарытм мяркуецца на сустрэчы міждзяржаўнай міжведамаснай працоўнай групы. Неабходнасць у такім пасяджэнні стала актуальнай апошнім часам. 

У прыватнасці, такімі пытаннямі Мірончык назваў увядзенне прыгранічных зонаў на расійска-беларускай мяжы, няпропуск праз беларуска-расійскую мяжу грамадзян трэціх краін, якія маюць візы для ўезду на тэрыторыю Расіі. Таксама Беларусь гатовая абмяркоўваць пытанні, якія маглі ўзнікнуць у прадстаўнікоў Расіі ў сувязі з пяцідзённым бязвізавым уездам замежнікаў на тэрыторыю Беларусі. 

На дадзены момант якога-небудзь фармалізаванай пераліку пытанняў МЗС ад сваіх расейскіх калегаў не атрымліваў. "На лютаўскай сустрэчы міністраў замежных спраў Беларусі і Расіі ў Маскве было дамоўлена, што знешнепалітычныя ведамствы будуць аператыўна афармляць дасягнутыя групай дамоўленасці ў выглядзе пагадненняў", — нагадаў Дзмітрый Мірончык.

Правесці пасяджэнне такой групы планавалася 15-17 сакавіка ў Гродне, Але, як канстатаваў Мірончык, па просьбе расійскага боку гэтую сустрэчу вырашана перанесці на некалькі тыдняў.

Папярэдняя сустрэча працоўнай групы адбылася ў рэжыме тэлеканферэнцыі ў снежні 2016 года. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі