Беларусаў, якім дапамог фонд BY_help, выклікаюць у Следчы камітэт

Беларусаў, якім дапамог фонд BY_help, выклікаюць у Следчы камітэт

У Следчы камітэт сталі выклікаць беларусаў, якія атрымлівалі грашовую дапамогу ад BY_help. Яны праходзяць сведкамі па крымінальнай справе. Як піша TUT.by, пра такія выклікі журналістам паведамілі некалькі чытачоў партала. 

"Мяне выклікалі ў Следчы камітэт як сведку па крымінальнай справе. Крымінальная справа заведзеная на некалькі чалавек з BY_help. Мне задалі пытанне, хто і як аплачваў мне штраф", — паведаміў адзін з чытачоў.

Іншая чытачка распавяла, што яе выклікалі ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў (ДФР) Камітэта дзяржкантролю. Яна папрасіла выслаць ёй адпаведную позву.

Фонд BY_help пералічваў грошы на аплату штрафаў і меддапамогу беларусам, якія пацярпелі ад сілавікоў падчас мірных мітынгаў.

У лістападзе 2020-га гэтым людзям заблакавалі карткі, на якія прыходзілі выплаты. У Следчым камітэце заявілі, што ідзе расследаванне крымінальнай справы пра публічныя заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы. Грошы, пераведзеныя на выплату штрафаў і лячэнне, следчыя назвалі "фінансаваннем пратэсных акцыяў". На гэтыя грошы быў накладзены арышт. Пасля гэтага на рахунках у многіх людзей на картках утварыўся мінус, некаторыя не маглі атрымаць пенсіі, дапамогі і зарплаты. Грошы былі вернутыя на карткі толькі пасля ўмяшання Нацбанка. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі