Беларусь увяла абмежаванні на ўвоз з Эстоніі прадукцыі з птушкі

З 8 жніўня ў Беларусі дзейнічаюць часовыя абмежаванні на ўвоз эстонскай прадукцыі з птушкі. Гэтыя захады прынятыя ў сувязі з зафіксаваным у Эстоніі выбухам хваробы Ньюкасла.  Абмежаванні датычацца ўвозу жывой птушкі, інкубацыйнага яйка, мяса і ўсіх відаў прадукцыі з птушкі. Забаронены ўвоз кармоў і кармавых дадаткаў, а таксама птушкагадоўчага абсталявання, што было ў эксплуатацыі.

Пры пачатку жніўня на адной з птушкафермаў у Вільяндзіскім павеце Эстоніі было знішчана больш за 5 тысяч курэй з хваробай Ньюкасла. Мяркуецца, што ўзбуджальнік хваробы быў занесены на ферму галубамі.

Хвароба Ньюкасла бяспечная для чалавека.

"АФН"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі