Беларус учыніў у Харкаве ўзброенае абрабаванне

Беларус учыніў у Харкаве ўзброенае абрабаванне

Беларус, узброены рэвальверам, напаў на офіс крэдытнага аб’яднання ў Харкаве, забраў у касіра каля 17 500 грыўняў і ўцёк. Такое здарэнне трапіла ў крымінальную хроніку ўкраінскага горада.

Мужчыну затрымала паліцыя. Як высветлілася, ён ужо раней быў судзімым. У беларуса канфіскавалі рэвальвер “Флабэр”.

За гэты разбойны напад яму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі, перадае сайт “Навіны Харкава”.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі